Даведка аб уліку грамадскай думкі па пытаннях змянення межаў населеных пунктаў Баравухскага сельсавета

25.06.2020

Баравухскім сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь» «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», у газеце «Полацкі веснік» № 39 за 15 мая 2020 года і на афіцыйным сайце Полацкага райвыканкама ў сувязі з абнаўленнем лакальнай зямельна-інфармацыйнай сістэмы Полацкага раёна было размешчана паведамленне з прапановай па змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання межаў населеных пунткоў: Адамава, Балдышы, Гамзелева, Гваздова, Глінішча, Галякова, Гаравыя, Залессе, Залоззе, Заполле, Калектыўная, Копцава, Крумплева, Кулікова, Кушлікі, Махірава, Мётлы, Мікуліна, Навiнне, Ахотнiца, Пярханшчына, Плігаўкі, Падвiнне, Падазерцы, Райкова, Раштова, Рапно, Сонечны, Станцыя Рапнянская, Стаськава, Струбкі, Тэрэспалле, Фёдарава, Чарнешчына, Шалашына, Якубенкі Баравухскага сельсавета і аб праве грамадзян выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні.

Меркаванні грамадзян прымаліся на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення (з 15 мая 2020 г. па 15 чэрвеня 2020 г. уключна). За названы перыяд зваротаў ад грамадзян у Баравухскі сельскі выканаўчы камітэт не паступала.

Неабходнасць у карэкціроўцы прапановы па пытанні змены межаў населеных пунктаў Адамава, Балдышы, Гамзелева, Гваздова, Глінішча, Галякова, Гаравыя, Залессе, Залоззе, Заполле, Калектыўная, Копцева, Крумплева, Кулікова, Кушлікі, Махірава, Мётлы, Мікуліна, Навiнне, Ахотнiца, Пярханшчына, Плігаўкі, Падвiнне, Падазерцы, Райкова, Раштова, Рапно, Сонечны, Станцыя Рапнянская, Стаськава, Струбкі, Тэрэспалле, Фёдарава, Чарнешчына, Шалашына, Якубенкі Баравухскага сельсавета адсутнічае.