У малой зале канцэртнай залы "Віцебск" 27 сакавіка пройдзе супрэматычны небалет "Уна дачка Казіміра" маладзёжнага тэатра "Кола". Паказ перанясе публіку ў звышнатуральную атмасферу і закране самыя чулыя струны душы, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".

Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі ў 2021 годзе да $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у час экспартнага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інструментальны дуэт выхаванак Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў заваяваў два Гран-пры анлайн-конкурсаў London Art and Dance і Talants of Berlin. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла выкладчык ДШМ Нэлі Жаваранкава.

Міністэрства фінансаў Беларусі прынята ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах (IOSCO) у якасці асацыіраванага члена. Такое рашэнне прыняло праўленне арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.

Перамогу ў II Адкрытым конкурсе нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International" заваявала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Суямбу Кесеван Хема з Індыі. Першай віцэ-міс стала беларуска Вікторыя Вараб'ёва, якая вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. І замкнула тройку пераможцаў кітаянка Го Мэн'яа, якая вывучае музыку ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.

Валанцёры руху "Добрае сэрца" Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ далі ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у Мінску старт рэспубліканскай дабрачыннай міжканфесійнай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

З. Е. Талачко ад імя жыхароў вуліцы Радзішчава і прылеглых да яе вуліц звярнулася з просьбай аднавіць рэйс аўтобуса маршруту №7 адпраўленнем з аўтавакзала ў 11.25, з канечнай у 11.45.

19 сакавіка прайшла акцыя памяці ў мемарыяльным комплексе ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам у вёсцы Яніна Верхнядзвінскага раёна. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-лютым бягучага года пабудавалі 7,2 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 692,5 тыс. кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Полацк жыве ў прадчуванні значнай культурнай падзеі — XXXIII Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі.

Старонка 478 з 644