З 1 красавіка ў Беларусі ўводзіцца новы дзяржаўны стандарт на клінінгавыя паслугі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры СЭЗ "Віцебск" за два гады плануецца інвесціраваць амаль Br40 млн, у тым ліку ў 2021-м каля Br30 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ.

У Беларусі з 1 красавіка змяняюцца стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя змяненні зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2021 года нумар 176, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.

Асноўнае пытанне чарговага пасяджэння райвыканкама прысвячалася гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення веснавых палявых работ у 2021 годзе.

У Віцебску на аўкцыёне будуць прадавацца правы арэнды амаль 120 пляцовак для размяшчэння аб'ектаў нестацыянарнага гандлю, грамадскага харчавання і індустрыі забаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па маёмасці ўпраўлення эканомікі Віцебскага гарвыканкама Таццяна Пракапенка.

Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Таджыкістан у 2020 годзе вырас у 1,4 раза. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Крупко з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам.

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Праграма будзе ўключаць традыцыйныя канцэрты, лядовае шоу, тэатральныя мерапрыемствы і вулічнае мастацтва, паведаміў журналістам на брыфінгу генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'яўлены конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У Сафійскім саборы ў Полацку з 28 сакавіка па 5 мая пройдзе XXХIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў арганізацыйным камітэце фестывалю.

Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Прыморскі край Расіі ў 2020 годзе вырас амаль на 70 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Крупко з дэлегацыяй Прыморскага края на чале з губернатарам Алегам Кажамякам.

Старонка 477 з 644