Вітаем у Полацку Міжнародны фестываль!

19.03.2021

Полацк жыве ў прадчуванні значнай культурнай падзеі — XXXIII Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі.

Ён пройдзе ў канцэртнай зале Сафійскага сабора з 23 сакавіка па 6 мая. Таксама ў рамках фестывалю з 26 сакавіка па 7 красавіка адбудзецца IV Адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс «І.С. Бах і XXI стагоддзе».

У праграме фестывалю шэсць канцэртаў, падчас якіх выступяць вядомыя музыканты з Беларусі і Расіі. Яны выканаюць творы сусветнай музычнай класікі, па традыцыі адбудзецца і вечар рамансаў, які заўжды збірае поўную залу. У чарговы раз аматары класічнай музыкі атрымаюць магчымасць пачуць яе ва ўмовах непаўторнай акустыкі старажытнай Сафіі. Продаж білетаў на канцэрты ажыццяўляецца ў касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея і Музея беларускага кнігадрукавання.

Источник: http://www.pvestnik.by