Полацкі аўтобусны парк аптымізаваў маршрутную сетку

22.03.2021

З. Е. Талачко ад імя жыхароў вуліцы Радзішчава і прылеглых да яе вуліц звярнулася з просьбай аднавіць рэйс аўтобуса маршруту №7 адпраўленнем з аўтавакзала ў 11.25, з канечнай у 11.45.

«З'ездзіць у паліклініку, у аптэку праблема, так як першы рэйс у 7.20, а з горада толькі ў 15.00. Хадзіць праз перакідны мост пажылым людзям цяжка. А на таксі пенсіянерам не хапае грошай», - наракала тэлефанаваўшая.

Як праінфармавала намеснік старшыні Полацкага райвыканкама С. М. ВАЛЮШКIНА, у сувязі з рэзкім падзеннем пасажырапатоку на ўсіх маршрутах і, як следства, істотным змяншэннем даходаў ад перавозак, атрыманай ад продажу білетаў выручкі не заўсёды хапае нават на аплату паліва. Па гэтай прычыне філіял «Аўтобусны парк №2 г. Полацка» правёў аптымізацыю маршрутнай сеткі. Прынята рашэнне скараціць рэйсы па маршруце №7 «Аўтавакзал-Гвардзеец» адпраўленнем у 11.25 з прыпынку «Швейная фабрыка» і канчатковага прыпынку «Гвардзеец» у 11.45, так як напаўняльнасць салона ў сярэднім склала 2-3 пасажыры за рэйс.

Дадаткова паведамляем, што ў якасці альтэрнатывы маршруту №7 «Аўтавакзал-Гвардзеец» дзяржаўным прадпрыемствам «Аператар перавозак» распрацаваны новы маршрут №29ТК «Гвардзеец-Аўтавакзал-Гартоп» (далей — маршрут №29ТК). Ён дазволіць жыхарам, якія пражываюць на вуліцах Радзішчава, Я. Купалы, Маякоўскага, Грыбаедава, Ціміразева, без перасадак ажыццяўляць паездкі да цэнтра горада (прыпынкі «Дом гандлю», «Паліклініка», «Райвыканкам»), мікрараёна Аэрапорт і канчатковага прыпынку «Гартоп». Пасля правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у Полацку ў сакавіку бягучага года (у выпадку прызнання пераможцы конкурсу) перавозку пасажыраў на маршруце №29ТК будуць ажыццяўляць перавозчыкі прыватнай формы ўласнасці (маршрутнае таксі). З прыпынку «Гвардзеец» будзе выконвацца 8 абаротных рэйсаў штодня.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/