8 чэрвеня ў Віцебскім аблвыканкаме прайшоў семінар "Лічбавізацыя дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства. Інфармацыйная бяспека: ад тэорыі да практыкі". На мерапрыемстве абмеркавалі пытанні выканання заканадаўства ў сферы тэлекамунікацыі, механізмы пераходу дзяржаўных органаў і арганізацый у "Дзяржаўнае воблака", створанае на базе Рэспубліканскай воблачнай платформы і многае іншае.
У фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перагаворы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Аляксандра Сідарука і міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
13 лютага 2021 г. на Нацыянальным прававым інтэрнэт партале Рэспублікі Беларусь апублікавана пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 56 «Аб зацвярджэнні Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі ліфтаў, будаўнічых грузапасажырскіх пад'ёмнікаў, эскалатараў, канвеераў пасажырскіх».
Па выніках аналізу кантрольна-нагляднай дзейнасці Віцебскага абласнога кіравання Дзяржпрамнагляду ўстаноўлена, што адным з праблемных пытанняў суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў з'яўляецца размежаванне (дэлегаванне) адказнасці.
Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 01.06.2021 года №40 «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары».
У аршанскім Езуіцкім калегіуме падчас фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпа" адкрылі выставу 32 работ беларускіх мастакоў. Прадстаўленыя карціны прывезлі з калекцыі сталічнай мастацкай галерэі "АртХаос". Публіцы прэзентавалі творы Алены Бараноўскай, Ягора Батальёнка, Антона Вырвы, Віталя Герасімава, Вікторыі Ільіной, Васіля Касцючэнкі, Міхаіла Ляўковіча, Івана Сямілетава, Алега Скавародкі і іншых аўтараў.
У Беларусі заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Адпаведны ўказ нумар 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Дзень абароны дзяцей выдатны падарунак зрабіла адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно» дзеткам, якія жывуць у завадскім сямейным інтэрнаце №2 па вул.6-й Гв.Арміі, 47, і з імі па суседстве, — устанавіла класную дзіцячую пляцоўку!
111 гадоў таму, 6 чэрвеня 1910 года, мошчы святой Еўфрасінні Полацкай вярнуліся ў абiцель, якую заснавала прападобная праз 730 гадоў.