Гэта пастанова пашырае спіс тавараў, цэны на якія будуць рэгулявацца дзяржавай. Таксама пашырыўся спіс прадуктаў, па якіх надбаўка не павінна перавышаць 25%.
Пастановай прадугледжана збліжэнне пералікаў тавараў, на якія ажыццяўляецца цэнавое рэгуляванне ў адпаведнасці з пастановай ад 23 лютага 2021 г. № 100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці».
Пастановай уводзіцца рэгуляванне цэн на шэраг прадуктаў харчавання: крупу пярловую, мясныя субпрадукты харчовыя, паўвэнджаную каўбасу, варана-вэнджаную, тушаную ялавічыну кансерваваную, свініну тушаную кансерваваную, жывую рыбу, рыбу марожаную (філе і разабраную), маргарын, часнык, перац салодкі, растваральную каву, чай, чорны чай, соль павараную харчовую.
Змяненне падыходаў да рэгулявання цэн у частцы ўстанаўлення максімальнага памеру надбаўкі імпарцёра, аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не вышэй за 25 адсоткаў на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансервы з рыбы, рыс, манныя крупы, крупы прасяныя, аўсяныя шматкі, бульбу і свежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачанную, цыбулю рэпчатую, агуркі, памідоры), яблыкі.
Таксама пастановай удакладняюцца падыходы да рэгулявання коштаў на дзіцячае харчаванне.