24 чэрвеня намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка наведаў Летні амфітэатр у Віцебску - галоўную пляцоўку XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Тут ён азнаёміўся з падрыхтоўкай да форуму і з гатоўнасцю органаў унутраных спраў да забеспячэння грамадскага парадку ў дні фестывалю.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2021 года склала Br1419,6, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Ва Ушачах урачыста адкрылі помнікі-бюсты народным пісьменніку і паэту Беларусі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Бюсты з'явіліся дзякуючы ахвяраванням паклоннікаў беларускіх класікаў. Арганізаваў збор сродкаў і курыраваў увесь праект мінчанін Глеб Лабадзенка. У выніку людзі ахвяравалі больш за Br27 тыс. Аўтарамі помнікаў-бюстаў сталі скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.

Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 79 раёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Больш за 1,4 тыс. чалавек сталі ў ланцужок ад мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі ў Віцебску да воінскіх пахаванняў для перадачы лампады з часцінкай Вечнага агню, якая з'яўляецца сімвалам незгасальнай памяці. Агонь беражліва перадалі па жывым ланцужку, які расцягнуўся ад цэнтральнай плошчы да воінскага пахавання на Успенскай горцы. Тут жа ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай мінуце маўчання, усклалі вянкі і кветкі, адбыўся мітынг.

Пачаўся другі этап пілотнага праекта па абмене электроннымі таварасуправаджальнымі дакументамі паміж Расіяй і Беларуссю, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве па падатках і зборах.

Старонка 456 з 644