Прафілактычная акцыя «COVID-патруль» стартавала на Полатчыне

05.11.2021

Прафілактычная акцыя «COVID-патруль» стартавала на Полатчыне. Валанцёры атрада «Добрае сэрца» РА ГА «БРСМ», у прыватнасці, хіміка-тэхналагічнага і ляснога каледжаў і СШ №2, заступілі на дзяжурства.

Хлопцы нагадваюць навучэнцам і работнікам устаноў адукацыі аб мерах барацьбы з COVID-19.

— Галоўная задача валанцёраў — раздаваць інфармацыйныя ўлёткі, нагадваць пра тое, што трэба хадзіць у масках у грамадскіх месцах, выконваць дыстанцыю, апрацоўваць рукі антысептычнымі сродкамі і, вядома, прайсці вакцынацыю, - Дарына Катушонак, другі сакратар Полацкага РК ГА «БРСМ».

Перад кожным дзяжурствам валанцёры праходзяць агляд з вымярэннем тэмпературы, удакладненнем самаадчування. Кожнаму выдаюцца маскі, пальчаткі.

Варта нагадаць, што полацкая РА ГА «БРСМ» аднавіла працу гарачай лініі. Акцэнт робіцца на адзінокіх і пажылых людзей. Моладзь штодня гатова аказаць ім інфармацыйную падтрымку. Прадстаўнікі ўразлівай катэгорыі грамадзян таксама могуць пакінуць заяўку на аказанне дапамогі па дастаўцы прадуктаў і лекавых сродкаў. У Полацку ёсць людзі, якія ўжо скарысталіся гэтай паслугай. Навучэнцы Полацкага эканамічнага каледжа Анастасія Зелянеўская і Ксенія Кастэнка дапамаглі з дастаўкай лекаў.

Беражыце сябе! Выконвайце ўсе неабходныя меры засцярогі для абароны ад каранавiруснай інфекцыі!

https://www.pvestnik.by/?p=80129