Новыя тралейбусы мадэлі 32100D з аўтаномным ходам выйдуць на маршруты Віцебска. Яны аснашчаны сістэмай відэанагляду, зарадкамі для мабільных тэлефонаў, кандыцыянерамі і сувяззю з вадзіцелем. У транспарце ёсць месцы для інвалідаў-калясачнікаў. Прасторны салон разлічаны на перавозку больш як 80 пасажыраў, уключаючы маламабільных грамадзян.

За першае паўгоддзе рознічныя магазіны Беларусі прадалі 100 тыс. т кандытарскіх вырабаў. Аб гэтым расказаў журналістам на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Груцо, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пятніца, 12 верасня 2025 19:03

Адзіны дзень бяспекі ў Полацку

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь 25 верасня 2025 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Пятніца, 12 верасня 2025 14:38

Увага!

У мэтах спынення злоўжыванняў пры фарміраванні цэн (тарыфаў) на рытуальныя тавары і работы (паслугі) па пахаванні, абароны грамадзян, якія апынуліся ў асабліва складанай жыццёвай сітуацыі, звязанай са стратай блізкіх, прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2025 г. № 473 "Аб рэгуляванні цэн".

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што 19 верасня 2025 года ў 16.00 у малой зале Полацкага райвыканкама (г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 212) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі  ва ўпраўленні.

Новая серыя гарадскіх скульптур упрыгожыла гістарычны цэнтр Віцебска. Кампазіцыі створаны скульптарам Сяргеем Сотнікавым. Вышыня фігурак складае каля 30 см.

У Беларусі з 8 верасня ўведзены ў дзеянне тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

Чацвер, 11 верасня 2025 19:22

Увазе пасажыраў г. Полацка!

З 15 верасня 2025 г. часова ўносяцца змены ў расклад руху па гарадскіх маршрутах:

Ад выплаты падаходнага падатку вызваляюцца даходы фізічных асоб, атрыманыя ад продажу грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі іншым фізічным асобам, а таксама арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, вядучым дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) названай прадукцыі.

Фізічныя асобы маюць права рэалізоўваць гародніну і садавіну, малочныя і кісламалочныя прадукты (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе), прадукцыю пчалярства, іншую прадукцыю жывёлагадоўлі (акрамя пушніны), атрыманую ад хатніх жывёл, як у жывым выглядзе, так і прадуктамі забою ў сырам або перапрацаваным выглядзе без выплаты падаткаў.

Старонка 41 з 644