Увага!

12.09.2025

У мэтах спынення злоўжыванняў пры фарміраванні цэн (тарыфаў) на рытуальныя тавары і работы (паслугі) па пахаванні, абароны грамадзян, якія апынуліся ў асабліва складанай жыццёвай сітуацыі, звязанай са стратай блізкіх, прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2025 г. № 473 "Аб рэгуляванні цэн".

Пастановай уводзіцца цэнавае рэгуляванне на асобныя рытуальныя тавары (труна, ідэнтыфікацыйны слупок, крыж, тумба) і паслугі па пахаванні, уключаючы выраб названых тавараў, іх дастаўку ў межах адміністрацыйнай адзінкі, падрыхтоўку і перавозку цела да месца пахавання або крэмацыі, само пахаванне.

Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання.