Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені 2026 года ў бягучых цэнах склаў 16,6 млрд бел. руб, або ў супастаўных цэнах 96,6 працэнта да ўзроўню студзеня 2025 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У рамках выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных у ходзе нарады 3 лютага 2026 г. па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, з мэтай забеспячэння нармальнага функцыянавання арганізацый аграпрамысловага комплексу, прадухілення злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, выяўленне фактаў безгаспадарчасці службовых асоб, у тым ліку звязаных з неналежнымі ўмовамі ўтрымання буйной рагатай жывёлы праваахоўнікамі праводзіцца комплекс адпаведных прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Панядзелак, 16 лютага 2026 13:55

Да ўвагі грамадзян!

Аддзелам унутраных спраў Полацкага райвыканкама з 16 лютага па 25 сакавіка праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства па вывядзенні з абароту незарэгістраванай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад

Сплаў прамысловага патэнцыялу, прарыўных рашэнняў у сельскай гаспадарцы, удзелу бізнесу дасць магчымасць Віцебскай вобласці зайграць новымі фарбамі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на цырымоніі, прысвечанай ушаноўванню лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны - 2025", у канцэртнай зале "Віцебск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў "Аб дзяржаўных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмах у сферы адукацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Мастацкая галерэя ў Полацку 20 лютага адзначыць 45-годдзе. Яна знаходзіцца ў будынку аднаго з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Агульная плошча музея складае 1 тыс. кв.м. Унікальная экспазіцыя галерэі знаёміць з гісторыяй горада і ўсёй Беларусі праз творы мастацтва як культавага, так і свецкага характару. У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі іканапісу і партрэтнага жывапісу XVIII-XX стагоддзяў, выяўленчага мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя і не маючая аналагаў у свеце стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку", якая знаёміць з роспісамі Спаскай царквы, што захаваліся і дайшлі да нас праз дзевяць стагоддзяў. Мастацкая галерэя мае дзве выставачныя залы, гравёрную майстэрню і мастацкі салон.

Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.

Святлана Мяснікова - загадчыца ясляў-сада №111 Віцебска. За высокі прафесіяналізм, творчую, добрасумленную працу ў сістэме дашкольнай адукацыі рашэннем Віцебскага гарвыканкама ў 2020 годзе яна была ўдастоена звання лаўрэата "Віцябчанін года" ў намінацыі "Грамадскае прызнанне". У 2026 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама ёй прысвоена званне лаўрэата "Чалавек года Віцебшчыны" ў намінацыі "Сацыяльная сфера".

У Беларусі на 1 лютага адкрыта 151 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Старонка 5 з 644