Курэнне - адна з самых згубных звычак чалавецтва. А неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні часцяком прыводзіць да пажараў.
Паводка - сезонная з'ява, калі ўзровень у рацэ павышаецца з-за хуткага раставання снегу. Органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады рыхтуюцца да прыходу вады. Але быць у поўным узбраенні павінны і гаспадары, якія клапоцяцца аб цэласці і захаванасці свайго дома.
Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без электраэнергіі. Калі літаральна на адзін дзень знікне электрычны ток, то гэта абернецца велізарнай праблемай для многіх: спыніцца работа на прадпрыемствах і заводах, электрацягнікi не змогуць даставіць пасажыраў у пункт прызначэння, а што казаць пра кватэры, абсталяваныя электраплітамі і іншымі электрапрыборамі, якія ствараюць утульнасць і камфорт у доме. Але пры гэтым электрычны ток не толькі прыносіць карысць, але і небяспечны для здароўя і жыцця чалавека.
Самая складаная задача, якая стаіць перад Віцебскай вобласцю, - каб людзі паверылі ў поспех. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Мальдываў Махамедам Вішамам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У Віцебску на час моцных маразоў усталявалі мабільны пункт абагравання Чырвонага Крыжа, дзе гараджане і госці абласнога цэнтра могуць сагрэцца, выпіць гарачай гарбаты з пернікам, а асобы без пэўнага месца жыхарства атрымліваюць цёплае адзенне і прадуктовыя наборы.
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерый Фалькоў падпісалі міжурадавае пагадненне аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага універсітэта (БРУ). Цырымонія прайшла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Спакойная краіна, высокі ўзровень тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, а яшчэ атмасфера, як у сям'і, - якія цёплыя ўспаміны павязуць дадому замежнікі аб студэнцкіх гадах, карэспандэнту БЕЛТА распавялі выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ).