Аграпрамысловы комплекс на асаблівым кантролі

16.02.2026

У рамках выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных у ходзе нарады 3 лютага 2026 г. па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, з мэтай забеспячэння нармальнага функцыянавання арганізацый аграпрамысловага комплексу, прадухілення злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, выяўленне фактаў безгаспадарчасці службовых асоб, у тым ліку звязаных з неналежнымі ўмовамі ўтрымання буйной рагатай жывёлы праваахоўнікамі праводзіцца комплекс адпаведных прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Для аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п'янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартавой аховы, ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы, арганізоўваецца работа мабільных груп, сіламі якіх праводзіцца маніторынг арганізацыі аховы маёмасці на ўсіх аб'ектах захоўвання ТМК, праверка месцаў захоўвання ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама па іх тэхнічнай умацаванасці, абароненасці ад злачынных замахаў і забеспячэння вартавой аховай.

У выпадку выяўлення фактаў дробнага крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, асоба, якая ўчыніла дзеянне, будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь і падвергнута штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або грамадскім работам, або адміністрацыйнаму арышту.

Немалаважным пытаннем з'яўляецца крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Варта адзначыць, што артыкул 13.23 КоАП Рэспублікі Беларусь (незаконны зварот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта ч.3, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў беларускай эканоміцы. Дзякуючы работнікам сельскагаспадарчай галіны Рэспубліка Беларусь цалкам забяспечвае свае патрэбы ў харчаванні, што ставіць нашу краіну ў адзін шэраг з краінамі з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аднак штогод сельскагаспадарчыя прадпрыемствы губляюць велізарныя сродкі з-за крадзяжоў, якія часцяком здзяйсняюць іх жа супрацоўнікі.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы маеце інфармацыю пра факты крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, просім Вас паведаміць пра гэта ў аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама па тэлефонах: 102, 80214 463202.

 

Часова выконваючы абавязкі начальніка Полацкага РАУС А. В. Шатуха