Да ўвагі грамадзян!

16.02.2026

Аддзелам унутраных спраў Полацкага райвыканкама з 16 лютага па 25 сакавіка праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства па вывядзенні з абароту незарэгістраванай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад

Нагадваем, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў.

Артыкул 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў:

незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, альбо незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданьне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне складовых частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя складовых частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), альбо незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых прылад - караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.

Дадзеныя дзеі, учыненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, - караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.

Вышэйпаказаныя дзеянні, учыненыя арганізаванай групай, а роўна ў мэтах здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 Крымінальнага кодэкса, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.

Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемуў зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне "гарачай лініі" аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама +375295970423, альбо па тэлефоне "102" вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

 

Старшы інспектар па дазвольнай рабоце
ААПП Полацкага РАУС В. А. Рудзенка