Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна прынялі ўдзел у завяршальным этапе інфармацыйна-­асветніцкага праекта «Спадчына Полацкай зямлі»

30.01.2023

Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна прынялі ўдзел у завяршальным этапе інфармацыйна-­асветніцкага праекта «Спадчына Полацкай зямлі», які прайшоў на базе Краязнаўчага музея.

Інтэлектуальны марафон быў прысвечаны падзеям Айчыннай вайны 1812 года. Спачатку каманды падчас тэматычнай экскурсіі пазнаёміліся з асноўнымі бітвамі французскай і рускай армій на тэрыторыі Полаччыны, знакамітымі палкаводцамі тых часоў, а потым замацавалі атрыманыя веды ў гульнёвай форме.

Удзельнікі годна прайшлі ўсе інтэлектуальныя выпрабаванні.

І па выніках марафону кожная каманда была адзначана дыпломамі ўдзельнікаў і прызамі, падрыхтаванымі кіраўніцтвам кніжнага выдавецтва «Спадчына Полацкай зямлі».

https://www.pvestnik.by/?p=96565