Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў студэнты дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава азнаёміліся з экспазіцыяй Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вытворчасць бульбы ў Беларусі за 2022 год вырасла на 23 працэнты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У рэгіянальным этапе V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ўдзельнічаюць 27 устаноў адукацыі паўночнага рэгіёна па 21 кампетэнцыі. 14 лютага ў барацьбу за званне лепшага ў намінацыі кандытарскае мастацтва ўступілі 3 прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа, Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа і Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання. У першы дзень канкурсанткі выканалі заданне па гатаванні пячэння, фігурак з масцікі і вырабе святочнага торта.

У Беларусі за студзень вырасцілі 1,46 тыс. т агуркоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

13 лютага прайшоў мітынг у гонар 105-годдзя з дня нараджэння Пятра Машэрава. Удзельнікі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак, а таксама далучыліся да аўтапрабегу, што накіраваўся ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, які мае імя выдатнага земляка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў указ нумар 36, падрыхтаваны ў мэтах прывядзення ўказа нумар 13 "Аб рэспубліканскім фондзе ўніверсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі" ад 16 студзеня 2020 года ў адпаведнасць з указам нумар 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі" ад 7 красавіка 2022 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Панядзелак, 13 лютага 2023 10:41

У Віцебску адкрылі абласны Медыяцэнтр

Абласны Медыяцэнтр адкрылі ў Віцебску. Медыяцэнтр стане пляцоўкай для навучання прадстаўнікоў СМІ, мясцовай улады і моладзі. Тут будуць праходзіць сустрэчы са спікерамі, семінары, канферэнцыі, на якіх спецыялісты будуць абменьвацца вопытам як па ўзаемадзеянні са СМІ, так і па развіцці медыясферы абласнога, гарадскіх і раённых друкаваных выданняў.

Установы аховы здароўя Беларусі атрымалі 12 аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Музыкант Эльнора Грос з Расіі прадставіла ў Віцебскай абласной філармоніі арганны канцэрт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Старонка 289 з 644