Цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Дня абаронцаў Айчыны прайшла ў Віцебску

24.02.2023

23 лютага на плошчы Перамогі ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь горада.