Больш як 40 тыс. тон грэчкі намалочана ў Беларусі

22.09.2023

У Беларусі намалочана 40,2 тыс. т грэчкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 21 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7521,7 тыс. т, з іх больш як 6483 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1038 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 16 тыс. га плошчаў, намалочана 121,3 тыс. т зерня кукурузы з ураджайнасцю 75,7 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 10401,4 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 40,2 тыс. т з ураджайнасцю 14,7 ц/га, а проса - 17,6 тыс. т з ураджайнасцю 19,1 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 106,7 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 83,8 працэнта да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу: накапана 297,2 тыс. т з ураджайнасцю 350,6 ц/га.

Таксама ў краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 831,2 тыс. т з ураджайнасцю 448,6 ц/га.

БелТА