Беларусь і Дамініканская Рэспубліка рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб узаемнай адмене віз

26.09.2023

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У адпаведнасці з указам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

БелТА