«Саня, Ваня, з імі Рымас». Драмтэатр Якуба Коласа ў Віцебску падрыхтаваў прэм'еру

27.10.2023

Віцебскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа падрыхтаваў прэм'еру спектакля "Саня, Ваня, з імі Рымас". Матэрыял уваходзіць у трылогію "вясковых апавяданняў" нараўне з "Байкальскай кадрыляй" і п'есай "Каханне і галубы". Усе гэтыя творы, як і сцэнарый да аднайменнага фільма па апошнім з іх, напісаў расійскі драматург Уладзімір Гуркін.