У Беларусі з 1 мая 2024 года павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Віцебскай вобласці палетак азімых культур павялічаны ў параўнанні з мінулым годам амаль у 2,6 раза. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кормавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Віталь Вараб'ёў.

Агароднінныя культуры ў Беларусі высадзілі на 26,6 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Унікальныя графіці знайшлі ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку. Адзін з надпісаў з'яўляецца сенсацыйным. Такую інфармацыю размясціў на сваім сайце Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Міхаіл Касько сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Індыі Паванам Капурам. Дыпламаты абмеркавалі практычныя крокі па пашырэнні разнапланавага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Браслаўскага райвыканкама, дзе было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Браслаўскага раёна за 2023 год, I квартал 2024 года і задачах на 2024 год.

Нарыхтоўка натуральнай донарскай крыві, а таксама эрытрацытных і трамбацытных кампанентаў крыві ў 2023 годзе ў Беларусі стала максімальнай за ўсю гісторыю краіны. Гэта было адзначана на рэспубліканскай нарадзе, дзе падводзіліся вынікі работы службы крыві Беларусі за 2023 год і вызначаліся задачы на 2024 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

Ранняя вясна сёлета дала аграрыям значную фору для добрага старта — пачаць сяўбу на два тыдні раней. Аграрыі Полацкага раёна выканалі заданне па сяўбе яравых зерневых культур ужо на 48,9%.

У Оршы з 24 па 27 красавіка пройдуць XII Міжнародны эканамічны форум і ХІІІ Рэспубліканская ўніверсальная выстаўка-кірмаш "Аршанскія традыцыі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.

Лён у Беларусі пасеяны на 55,6 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Старонка 175 з 644