Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца ў Беларусі з 1 мая

25.04.2024

У Беларусі з 1 мая 2024 года павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2024 года.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лютага 2024 года, павялічыцца на 2,9 працэнта і складзе Br418,73.

БелТА