Мемарыяльны комплекс "Прарыў" нікога не павінен пакінуць абыякавым. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час патрыятычнай акцыі "Прарыў Перамогі", прысвечанай 80-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны.

Першы намеснік міністра працы і сацабароны Наталля Паўлючэнка падвяла вынікі ІІ Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які праходзіў у краіне з 22 па 26 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як выглядаў Лепель і яго наваколле ў XIX стагоддзі, якімі апаратамі карысталіся фатографы, як праяўлялі плёнкі і захоўвалі на здымках гісторыю, могуць даведацца наведвальнікі пастаяннай экспазіцыі Лепельскага раённага краязнаўчага музея. Дырэктар установы культуры Ала Стэльмах расказала карэспандэнту БЕЛТА, хто стаяў ля вытокаў фотасправы на Лепельшчыне і колькі ў музеі захоўваецца фотакамер.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца 29 красавіка сустрэўся з Федэральным міністрам эканомікі Пакістана Ахадам Ханам Чымам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У віцебскім Цэнтры па скачках на батуце прайшлi міжнародныя спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У Беларусі кукурузу на зерне пасеялі на 32,7 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Оршы 25 красавіка пройдзе агульнарэспубліканская акцыя "Разам з мастацтвам", прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.

У Беларусі цукровыя буракі пасеялі на 82,9 працэнта плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Віцябчане па праву ганарацца мостам імя Блохіна, да 1973 года ён называўся Новым. Уражальнае збудаванне злучае берагі Заходняй Дзвіны ў цэнтральнай частцы горада, мае працягласць 225 м.

Старонка 174 з 644