Беларусь і Індыя рыхтуюць дарожную карту па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва

23.04.2024

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Міхаіл Касько сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Індыі Паванам Капурам. Дыпламаты абмеркавалі практычныя крокі па пашырэнні разнапланавага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Размова ішла аб развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

У час сустрэчы індыйскаму боку быў перададзены праект дарожнай карты па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва на 2024-2026 гады.

БелТА