Звяртацца для кансультацыі па тэл. 49 51 88 з 8.00 да 18.00
Тэлефон "гарачай лініі" 49 47 92 8.00 – 12.00
27 мая і 28 мая 2024 года у рамках абласной акцыі "Прафілактыка меланомы і рака скуры" ў Полацкім міжраённым анкалагічным дыспансеры з 13.00 да 16.00 (два дні) будзе арганізавана бясплатная кансультацыя ўрача-анколага хірурга па накіраванні ўрача спецыяліста скурна-венералагічнага дыспансера (г. Полацка). У рамках прыёму будзе праводзіцца дыягностыка стану новаўтварэняў скуры і кансультацыя па пытаннях выдалення.
Папярэдні запіс на бясплатную кансультацыю будзе адкрыты з 15 мая 2024г па тэлефоне: 46-88-40 і 46 88 36 (рэгістратура).
Актуальнасць сустрэчы са спецыялістам не выклікае сумненняў. Як правільна загараць і ці загараць наогул, што павінна насцярожыць у, здавалася б, бяскрыўднай плямцы на целе – на гэтыя і іншыя пытанні адкажуць урачы.
Меланома - гэта надзвычай злаякасная з усіх вядомых пухлін чалавека і развіваецца яна вельмі хутка. У Рэспубліцы Беларусь па статыстыцы смяротнасці ад анкалагічных захворванняў меланома саступае толькі раку яечнікаў і шыйкі маткі ў жанчын і раку прадсталёвай залозы ў мужчын. Больш чым у 50% выпадкаў прычынай узнікнення меланомы становяцца, здавалася б, бяскрыўдныя невусы (радзімкі).
Добрая навіна заключаецца ў тым, што паводле даследаванняў, да 90% выпадкаў меланомы можна прадухіліць. Да таго ж, меланома паддаецца лячэнню, калі дыягнаставана на ранніх стадыях.
Вы ўваходзіце ў групу рызыкі, калі:
- у вас "светлы" фотатып скуры: скура ад ружавата-бэжавага ці малочнага колеру да ледзь асмуглай ці колеру слановай косткі, лёгка "згарае" на сонцы, на ёй могуць быць вяснушкі;
- ва ўзросце да 15 гадоў вы атрымлівалі моцныя сонечныя апёкі;
- вы часта і/ці шмат загараеце;
- на скуры ёсць множныя радзімкі і іншыя новаўтварэннi;
- новаўтварэнні скуры падвяргаліся траўмам (асабліва рэгулярным);
- у вашай сям'і былі выпадкі ўзнікнення меланомы і/або іншых відаў раку скуры.