За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных — вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Талачынскага раёна Людміла Альхімовіч, загрузчык сыравіны Дубровенскага льнозавода Ала Белахвостава, настаўнік гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка Гродна Марыя Кісель, кантралёр службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння Смаргонскага вытворчага ўпраўлення прадпрыемства "Гроднааблгаз" Вольга Мінчэня, важаты службовых сабак кіналагічнага падраздзялення службы авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск Алена Васільчанка, мастак-пастаноўшчык заслужанага калектыву "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" Алена Каляснікава.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска. https://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-196-ad-10-maya-2024-g