Новы корпус дзіцячага аздараўленчага цэнтра адкрыўся ў Лепельскім раёне

16.01.2023

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Жамчужына" (ДРАЦ) у вёсцы Бароўка Лепельскага раёна адкрылі новы корпус. Будаўніцтва аб'екта праводзілася па дзяржаўнай праграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Новы корпус ДРАЦ "Жамчужына" разлічаны на 166 месцаў. У жылым крыле знаходзяцца нумары з адным, двума і трыма пакоямі, у тым ліку 10 нумароў для інвалідаў-калясачнікаў. У корпусе размешчаны сталовая з вытворчымі цэхамі харчаблока і абедзеннай залай на 84 месцы, медыцынскі блок, зоны адпачынку - рэкрэацыі для вольнага часу дзяцей, а таксама гульнявыя пакоі, дзе можна займацца тэхнічнай творчасцю і арт-тэрапіяй, адпачываць у фітабары. Корпус пабудаваны з улікам лячэння дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, і для іх арганізавана даступнае безбар'ернае асяроддзе - як у медблоку, так і ў зонах адпачынку.