Навіны вобласці

30.12.2025

Квесты, гульні, падарункі. Як дзеці праводзяць святы ў рэзідэнцыі Снягурачкі ў Гарадку

Рэзідэнцыя Снягурачкі ў Гарадку з'явілася ў 2018 годзе і адзіная ў Беларусі. Яна працуе цэлы год, у іншыя сезоны там праводзяцца тэматычныя фестывалі і святы. Аднак самы вялікі наплыў гасцей адзначаецца зімой, напярэдадні і адразу пасля Новага года. Штогод рэзідэнцыю Снягурачкі наведваюць амаль 700 дзяцей, у тым ліку з Расіі.

29.12.2025

"Ва ўсіх кабаносы, а ў нас чыкеносы". Як у Віцебску робяць сыравяленыя каўбаскі, якімі частавалі Аляксандра Лукашэнку

У снежні 2023 года ў Мінску адкрылі ГЦ "Першы Нацыянальны гандлёвы дом". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў тады гандлёвы цэнтр, азнаёміўся з работай фірменных магазінаў, а сёе-тое нават паспрабаваў. У тым ліку чыкеносы - сыравяленыя курыныя каўбаскі ад Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. "Ва ўсіх кабаносы, а ў нас чыкеносы! - прэзентавалі прадукцыю Прэзідэнту. - Мы ўсіх пакарылі гэтым прадуктам. І наш дэвіз - мы робім усё з любоўю". Што ж, давайце правяраць. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: спецыяльны рэпартаж" мы пакажам і раскажам, як робяць гэтыя карысныя снэкі.

24.12.2025

"Вяртае ў маладосць". Віцебскія ветэраны працы пра ўдзел у акцыі "Ад усёй душы"

З урачыстага канцэрта і ўшанавання ветэранаў працы пачалася ў Віцебску рэспубліканская акцыя для пажылых грамадзян "Ад усёй душы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

23.12.2025

"Шчасцю няма мяжы!" Удзельнікі абласной навагодняй ёлкі ў Віцебску падзяліліся эмоцыямі

Каля 1 тыс. дзяцей з усёй Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навагодняй ёлцы, якая адбылася ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў канцэртнай зале "Віцебск". Школьнікі распавялі карэспандэнту БЕЛТА, якія эмоцыі адчувалі на маштабным мерапрыемстве і якія жаданні будуць загадваць пад бой курантаў.

22.12.2025

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася ў Віцебску

У культурна-гістарычным цэнтры "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Удзельнікаў і гасцей свята чакаў квэст з казачнымі героямі, карагоды ля елкі і сустрэча з галоўным чараўніком Новага года - Дзедам Марозам.

20.12.2025

Выцінанка, набіванне на тканіне, разьбяныя цацкі з дрэва. Чаму вучаць дзяцей у Доме рамёстваў Глыбокага

Выцінанкі, набіваннi на тканіне, разьба па дрэве - гэтыя і многія іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развіваюцца ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. Народнай творчасці дзяцей навучаюць вопытныя педагогі, перадаючы культурны код з пакалення ў пакаленне.

19.12.2025

Экалагічны "Гарадок". У Віцебску завяршаецца будаўніцтва новага дзіцячага садка на 190 месцаў

Новы дзіцячы сад №115 "Гарадок" у віцебскім мікрараёне Білева, які ў паўночным рэгіёне ўпершыню будуецца з выкарыстаннем экалагічных драўляных канструкцый, прыме ў першым квартале 2026 года 190 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчык установы адукацыі Таццяна Савельева.

18.12.2025

Тут гартуецца характар. Клуб "Віцязь" у Віцебску стаў пунктам прыцягнення для школьнікаў, якія мараць аб сілавых ВНУ

Страявая, агнявая, медпадрыхтоўка, а галоўнае - новыя сябры і аднадумцы. Што важнае здабылі ў вайскова-патрыятычным клубе "Віцязь" школьнікі з Віцебска, яны распавялі карэспандэнту БЕЛТА на мерапрыемстве, прысвечаным чатырохгоддзю клуба.

17.12.2025

У Віцебску запалілі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра

У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра. Акрамя ўрачыстай, канцэртнай і святочнай частак, значнасць падзеі падкрэсліў старт абласнога этапу рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

16.12.2025

У Віцебску завяршыўся музычны фестываль імя Салярцінскага

Аншлагам на сцэне Віцебскай абласной філармоніі завяршыўся XXXVI Музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага. У апошні дзень фестывалю прагучала опера "Сельскі гонар" у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава сумесна з беларускімі і італьянскімі музыкантамі.