Каля 1 тыс. дзяцей з усёй Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навагодняй ёлцы, якая адбылася ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў канцэртнай зале "Віцебск". Школьнікі распавялі карэспандэнту БЕЛТА, якія эмоцыі адчувалі на маштабным мерапрыемстве і якія жаданні будуць загадваць пад бой курантаў.