Выцінанкі, набіваннi на тканіне, разьба па дрэве - гэтыя і многія іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развіваюцца ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. Народнай творчасці дзяцей навучаюць вопытныя педагогі, перадаючы культурны код з пакалення ў пакаленне.