У Віцебскай вобласці падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

12.12.2024

Урачыстае мерапрыемства "Разам за Беларусь", прысвечанае падвядзенню вынікаў трэцяга працоўнага семестра, адбылося ў Віцебску. Мерапрыемства аб'яднала больш за 1500 маладых людзей - байцоў студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці, камандзіраў і камісараў тэрытарыяльных штабоў, ветэранаў студатрадаўскага руху і кіраўнікоў арганізацый, якія прымаюць студэнцкія атрады.