Віцебскія дэсантнікі паспяхова адпрацавалі скачкі з самалёта

12.04.2021

На аэрадроме Кукавячына пад Віцебскам 9 красавіка прайшлі парашутныя скачкі ваеннаслужачых 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Нягледзячы на тое, што ў асноўным гэта былі ўжо вопытныя афіцэры, прапаршчыкі і кантрактнікі, яны, як заўсёды перад скачкамі, правялі неабходную падрыхтоўку на паветрана-дэсантным комплексе.

БелТА