Навіны рэгіёну

06.10.2023

У Полацку пройдзе Міжнародны праваслаўны эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы»

З 12 па 14 кастрычніка 2023 года ў Полацку пройдзе Міжнародны праваслаўны эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы». Арганізатарамі выступаюць Полацкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Полацкага раённага выканаўчага камітэта і агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў».

05.10.2023

Здароўе насельніцтва і навакольнае асяроддзе Полацкага раёна ў 2022 годзе: маніторынг дасягнення Мэт устойлівага развіцця

Спецыялістамі ДУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь «Здароўе насельніцтва і навакольнае асяроддзе Полацкага раёна ў 2022 годзе: маніторынг дасягнення Мэт устойлівага развіцця».

05.10.2023

Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Арсенал»

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 09 па 13 кастрычніка 2023 года праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Арсенал» у мэтах процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх ужываннем.

04.10.2023

У Полацку пройдзе фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі». Што ў праграме?

З 22 кастрычніка па 19 лістапада ў канцэртнай зале Сафійскага сабора будзе праходзіць XXVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі». Праграма фестывалю абяцае быць яркай і разнастайнай, прыхільнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з выдатнымі майстрамі арганнага мастацтва.

04.10.2023

13 кастрычніка 2023 года ў г. Полацку пройдзе канферэнцыя «Партнёрская Інтэграцыя ў рамках Саюзнай Дзяржавы: Прамысловыя агламерацыі, новыя рынкі збыту»

12-14 кастрычніка 2023 года ў Полацку пройдзе Міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку 2023».

04.10.2023

Аб правілах карыстання бытавымі ацяпляльнымі катламі

У зводкi па надзвычайных сітуацыях, якія паступаюць у халодную пару года, рэгулярна трапляюць звесткі аб згарэўшых або разбураных прыватных дамах, а так жа пацярпелых ад уздзеяння чаднага газу.

04.10.2023

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Палушкіна 11 кастрычніка правядзе прамую лінію

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Генадзьеўна ПАЛУШКІНА 11 кастрычніка з 16.00 да 18.00 правядзе прамую лінію па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям'і.

04.10.2023

У Полацкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём грамадзян

У Полацкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём грамадзян старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімірам Гадзяцкім сумесна з начальнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Віталём Карталеўскім.

03.10.2023

У Полацкую епархію прыбывае каўчэг з часціцай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай

З 13 па 16 кастрычніка ў Полацкай епархіі будзе знаходзіцца каўчэг з часціцай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай. Святыня будзе знаходзіцца ў Богаяўленскім кафедральным саборы г. Полацка і Прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Докшыцы.