На мерапрыемстве навучэнскай моладзі прапануюць працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час, а выпускнікам навучальных устаноў - пастаянную працу.
Наведвальнікі змогуць пагутарыць з наймальнікамі, прадстаўнікамі прадпрыемстваў прамысловасці, арганізацый гандлю, рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі і харчавання.
Маладыя людзі атрымаюць кансультацыі спецыялістаў службы занятасці па відах работ актуальных на рынку працы, па працоўных гарантыях, а таксама змогуць прайсці прафесійнае тэставанне і вызначыцца з далейшай кар'ерай.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Полацк, вул. Энгельса, д. 2, каб. 21 (галоўны спецыяліст Карнілава Вольга Валянцінаўна).