Пастановай Мінпрыроды ад 09.04.2025 № 3-Т удакладнены ЭкаНіП 17.09.08-001-2024 "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Клімат. Патрабаванні (правілы) колькаснага вызначэння выкідаў парніковых газаў", зацверджаныя ведамаснай пастановай ад 28.03.2024 № 8-Т.
Вызначана, што ЭкаНіП прымяняюцца пры:
- вядзенні суб'ектамі гаспадарання вытворчага ўліку выкідаў парніковых газаў з крыніц і іх абсорбцыі паглынальнікамі;
- фармаванні дзяржпраграм у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
- распрацоўцы мерапрыемстваў па прадухіленні змены клімату, у тым ліку па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, мерапрыемстваў па адаптацыі да змены клімату;
- правядзенні сертыфікацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;
- правядзенні стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Пастанова № 3-Т набыла моц з 13 красавіка 2025 г.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя