- Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды будзе выклікаць гонар за подзвіг нашых продкаў, за іх гераізм і самаадданасць, — падкрэсліла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Ірына Дзёмінава. — Вялікая Айчынная вайна навучыла нас, беларусаў, свята берагчы родную зямлю, абараняць яе цаной уласнага жыцця і адстойваць праўду.
Ірына Мікалаеўна расказала пра гады акупацыі і страшныя падзеі, якія адбываліся ў гады вайны ў Полацкім раёне, пра генацыд беларускага народа. У Беларусі ўстаноўлена 166 раней невядомых месцаў знішчэння і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных, больш за палову з іх — масавыя. Актуальным застаецца пытанне аб увекавечанні памяці загінуўшых мірных жыхароў, ваеннапалонных, астанкі якіх знойдзены ў мінулым годзе падчас пошукавых работ у раёне вул. Кульнёва.
З інфармацыяй аб рабоце філіяла "Полацкія электрычныя сеткі" выступіў яго дырэктар Васіль Варанько. У сваім выступленні Васіль Мікалаевіч асаблівую ўвагу надаў рабоце са зваротамі грамадзян, большасць якіх датычыцца прадастаўлення паслуг электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. "У 2024 годзе па Полацкім раёне рэканструявана і пабудавана 50 км сетак, на 2025 год запланавана 75 км сетак, каб аператыўна здымаць звароты па рабоце вулічнага асвятлення, а таксама задаволіць больш заявак ад насельніцтва", — адзначыў кіраўнік філіяла.
Больш дэталёва аб сацыяльна-эканамічным развіцці Полацкага раёна распавёў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч:
— Па большасці параметраў дасягнута станоўчая дынаміка. У бягучым годзе ўпершыню раённы бюджэт сфарміраваны без уліку датацый. Вялікая ўвага надаецца рабоце прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, якія фарміруюць больш за 40% паступленняў у бюджэт. Драйвер эканамічнага росту — інвестыцыі. У 2024 годзе ўдалося прыцягнуць больш за 550 млн рублёў, рэалізаваны такія значныя праекты, як рэканструкцыя аўтадарогі Р46, будаўніцтва картадрома, капітальны рамонт стадыёна, харчаблока Полацкай ЦДБ і многае іншае.
Сярод асноўных напрамкаў работы кіраўнік Полацкага раёна пазначыў сферы аховы здароўя (будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне аэрапорт, увядзенне ў эксплуатацыю камп'ютарнага тамографа, працяг рамонтных работ у структурных падраздзяленнях), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі, дваровых тэрыторый, электрыфікацыя парку імя 50-годдзя Савецкай улады, правядзенне суботнікаў), будаўніцтва (рэканструкцыя моста па вул.Кастрычніцкай, узвядзенне жылля).
Сёлета мы адзначым значныя юбілеі: 80 гадоў Перамогі, 900-годдзе Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра — падрыхтоўчыя работы ў самым разгары. Калектыў прадпрыемства таксама не застаўся ўбаку, арганізаваўшы тэматычную экспазіцыю, прысвечаную ветэранам полацкіх электрасетак — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам, якія аднаўлялі рэгіён і краіну ў мірны час.
У сваю чаргу работнікі філіяла "Полацкія электрычныя сеткі" задалі Ігару Марковічу цікавячыя пытанні. Адно з іх тычылася навядзення парадку каля прыватных домаўладанняў. У гэтым плане заканадаўства на баку адказных гаспадароў: падтрыманне прылеглай тэрыторыі, водаадводных канаў ў належным стане з'яўляецца абавязкам уласніка. Хвалюе палачан і забяспечанасць кадрамі ўстаноў аховы здароўя рэгіёна. Рашэннем гэтай праблемы кіраўніцтва раёна, вобласці займаецца, і ўжо можна казаць пра летам бягучага года ў Полацкі раён прыбудуць 54 урачы, што дазволіць
аказваць медыцынскую дапамогу на больш высокім узроўні.