Курэнне ў ложку і, як следства, – непатушаны недакурак або запалка, упаўшы вугольчык могуць выклікаць тленне гаручага матэрыялу (бялізны, абіўкі мэблі і інш.). Дым, які ўтварыўся ў выніку, прывядзе да ўдушша перш, чым пажар будзе знойдзены.
Як прадухіліць пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём? Адказ просты: ніколі не паліць у ложку!
Не ўсе грамадзяне здольныя адмовіцца ад такой злоснай звычкі: і тыя, хто лічаць сябе знясіленымі пасля працы, і тыя, хто напярэдадні ўжывалі спіртное, а часам – "смела" сумяшчаючыя распіццё з курэннем у гарызантальным становішчы.
Алкаголь "засланяе" свядомасць любога чалавека, больш за тое, робіць яго няўважлівым. І расслаблены смяльчак проста не заўважае непагашаны недакурак, які выпаў з рукі на ложак або дыван.
Правілы пажарнай бяспекі забараняюць паліць у ложку ці іншым месцы для сну, а таксама – выкідваць непатушаныя цыгарэты і запалкі з аконных праёмаў, з балконаў (лоджый) шматкватэрных жылых дамоў, у ствалы смеццеправодаў, смеццевыя кантэйнеры, бакі, скрыні на прыдамавой тэрыторыі. Змяніце свае звычкі (а лепш – адмоўцеся ад курэння), паклапаціцеся пра ўласную бяспеку і дабрабыт родных і суседзяў.
Запомніць:
- нельга паліць у ложку і іншым месцы для сну;
- нельга кідаць запалкі і недакуркі. Неабходна затушыць і пераканацца ў тым, што недакурак або запалка не толькі не гараць, але і не тлеюць;
- не паліце побач з лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі і гаручымі вадкасцямі;
- ніколі не паліце ў стане алкагольнага ап'янення.


















