На дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 15 п'яных вадзіцеляў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

У Беларусі зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення экалагічнай палітыкі, навукі і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Меляшкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна пачасціліся выпадкі ўчынення злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, а менавіта - крадзеж грашовых сродкаў з банкаўскіх плацежных карт грамадзян.

У канцэртнай зале "Віцебск" прайшла абласная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі, на якой разгледжана работа сістэмы адукацыі Віцебскай вобласці ў Год добраўпарадкавання і прыярытэтныя задачы пяцігодкі якасці. У яе рабоце прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Беларусь з 1 верасня 2025 года на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

У Віцебскай вобласці праіндэксавалі імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё". Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 жніўня 2025 года №582, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Чацвер, 21 жніўня 2025 23:06

Да ўвагі суб'ектаў гаспадарання!

У мэтах адаптацыі суб'ектаў гаспадарання да новых умоў ажыццяўлення гандлёвай дзейнасці па новых правілах, работа па арганізацыі дыферэнцыраванага ўліку тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі, можа ажыццяўляцца ў тэставым рэжыме, які прадоўжыцца да 1 лістапада 2025 года.

Чацвер, 21 жніўня 2025 23:06

Да ўвагі суб'ектаў гаспадарання!

З 1 студзеня 2026 года на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан уводзіцца маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі піваварнай прадукцыі.

Старонка 46 з 644