Да ўвагі плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход!

21.08.2025

Падатковыя органы нагадваюць плацельшчыкам падатку на прафесійны даход аб тым, што электронны чэк павінен быць сфарміраваны плацельшчыкам у мабiльнай праграме "Падатак на прафесійны даход" у момант атрымання грашовых сродкаў па кожным факце разліку, а пры атрыманні даходу безнаяўнымі грашовымі сродкамі - не пазней сёмага чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім пакупнікамі (заказчыкамі) зроблены разлікі.