Фестываль па зімовым плаванні прайшоў пад Полацкам

20.01.2022

Адкрыты фестываль па зімовым плаванні "Традыцыйныя вадохрышчанскія купанні "Полацкая купель - 2022" прайшоў у Полацкім раёне. На беразе Бельчыцкага штучнага вадаёма пад Полацкам сабраліся 30 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Арганізатарамі фестывалю сталі Полацкі райвыканкам, раённая арганізацыя "Белая Русь" і спартыўны клуб "Белы мядзведзь".