Папаўненне кармавой базы. Усе гаспадаркі Лепельскага раёна заняты на ўборцы кукурузы

04.09.2024

У Лепельскім раёне ўсе гаспадаркі заняты на ўборцы кукурузы, якую прыбралі на 13,6% ад агульнай плошчы, занятай пад гэтай культурай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Аляксандр Ярахновіч.