Дэлегацыю Беларусі на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, дэлегацыю Расіі - намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Грушко.
"У час кансультацый адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па шырокім коле пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў АБСЕ, адносін з Еўрапейскім саюзам, іншымі еўрапейскімі рэгіянальнымі арганізацыямі, - расказалі ў прэс-службе МЗС. - Бакі пацвердзілі саюзніцкі характар адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і ўмовіліся аб прадаўжэнні цеснай каардынацыі дзеянняў у рамках АБСЕ, у тым ліку напярэдадні 31-га пасяджэння СМЗС АБСЕ на Мальце".