У Беларусі завяршылася фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч 27 снежня правёў прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме.
У МЗС Сербіі адбылася сумесная сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Сербія Аляксандра Боцан-Харчанкі з міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія Марка Джурычам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У наступным годзе на Аршанскім ільнокамбінаце будзе запушчаны чарговы этап мадэрнізацыі, які прадугледжвае перапрацоўку каталёну ў пражу, а з пражы - выраб ільняной тканіны. Вытворчыя планы ў эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" агучыла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі аптымізуюць адміністрацыйныя працэдуры ў сферы санітарна-тэхнічных патрабаванняў да жылых памяшканняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі па выніках пасяджэння рабочай групы пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Вольгі Русіновіч і намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Настассі Залатухінай.
Каля 40 дзяцей з сем'яў бежанцаў пабывалі на дабрачынным ранішніку ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, індывідуальнага прадпрымальніка Ганну Канапацкую, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На гарадскім этапе рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" Віцебскія школьнікі прадставілі 14 праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па пытаннях інвентарызацыі двухбаковай дагаворна-прававой базы і іншых міжнародна-прававых пытаннях беларуска-азербайджанскіх адносін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
19 снежня ў Віцебску ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прайшоў абласны навагодні баль для навучэнскай моладзі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 42 пары лепшых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі вобласці, навучэнцаў Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучылішчаў, Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага.