Узровень газіфікацыі ў Беларусі перасягае 83 працэнты. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Другі абласны прафсаюзны маладзёжны форум "Час дзеянняў" пройдзе 19 і 20 снежня ў турысцка-аздараўленчым комплексе "Лосвіда" ў Віцебскім раёне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Амана ў Маскаце ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве і адпрацавалі дарожныя карты па галінах, у іх ліку мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана і Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі ў галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Напярэдадні Новага года ў Віцебску на плошчы Перамогі, дзе ўстаноўлена галоўная ёлка абласнога цэнтра, з'явілася алея крэатыўных ёлак. Каля 50 арыгінальных навагодніх дрэў сталі вынікам першага гарадскога агляду-конкурсу на лепшую работу.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені - лістападзе 2024 года ў гаспадарках усіх катэгорый склала Br34,3 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года ў супастаўных цэнах на 3,3 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Справаздача Прэзідэнту аб расследаванні пажару ў ГЦ "Беларусь" павінна быць гатова да пятніцы. Аб гэтым на пасяджэнні штаба па надзвычайным здарэнні ў Віцебску 16 снежня заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой. Надзвычайнае здарэнне ў Віцебску знаходзіцца на асаблівым кантролі Прэзідэнта. Каардынаваць работу ведамстваў на месцах даручана Адміністрацыі Прэзідэнта.

Рознічны тавараабарот у студзені - лістападзе 2024 года склаў Br80,8 млрд, або 111,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пажар у ГЦ "Беларусь" у Віцебску знаходзіцца на асаблівым кантролі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько 13 снежня сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Індыя доктарам Субраманьям Джайшанкарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Індыі.

Старонка 107 з 644