Беларусь і Калумбія зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў, а таксама ва ўмацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Рэспубліку Калумбія, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 26 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Бадрам Абдэлаці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні склала Br1442,7, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць малака ў Беларусі за пяць гадоў вырасла больш як на 10 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко на палях экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - верасні пабудавалі 36,3 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3,071 млн кв.м жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У снежні ў Беларусі пачнуць вырабляць медыцынскія пальчаткі. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ВУП Беларусі ў студзені - верасні вырас на 2,7 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні 2021 года склалі 102,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларусь і Індыя абмяркоўваюць арганізацыю прамых авіязносін. Гэта пытанне стала тэмай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Індыі Андрэя Ржавускага з дзяржаўным міністрам грамадзянскай авіяцыі Індыі Віджаем Кумарам Сінгхам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Падведзены вынікі нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года" па выніках дзейнасці суб'ектаў гаспадарання за 2020 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.