Доля айчынных лякарстваў на рынку Беларусі за паўгоддзе склала 68 працэнтаў у натуральным выражэнні, паведаміў генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Сяргей Казакевіч на круглым стале "Развіццё фармацэўтычнай галіны ў Беларусі: эфектыўнае забеспячэнне патрэбнасцей аховы здароўя і насельніцтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
У Беларусі тэрмін знаходжання ў самаізаляцыі з-за COVID-19 скарочаны да 10 дзён. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года нумар 591, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У Беларусі засталося ўбраць 3,5 працэнта плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі створаць механізм зваротнай сувязі са службай 115. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" міністр ЖКГ Андрэй Хмель, паведамляе БЕЛТА.
У Глабальным інавацыйным індэксе 2020 года Беларусь заняла 64-е месца, палепшыўшы свой рэйтынг на 8 пазіцый у параўнанні з 2019 годам і на 22 пазіцыі ў параўнанні з 2018-м. Гэта вынікае з даклада, апублікаванага на сайце Глабальнага інавацыйнага індэкса, паведамляе БЕЛТА.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.