Грамадскія абмеркаваннi

20.01.2021

Полацкі раённы выканаўчы камітэт паведамляе жыхарам горада Полацка аб правядзенні грамадскага абмеркавання

Полацкі раённы выканаўчы камітэт паведамляе жыхарам горада Полацка аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і аналізу грамадскай думкі аб горадабудаўнічым праекце «Генеральны план г. Полацка».

31.12.2020

Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта: «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Полацка з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы»

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка: грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта: «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Полацка з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» лічыць адбыўшымся.

30.10.2020

Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя ЗТП-4 з узвядзеннем БКТПБ па вул. Шэнягіна г. Полацк Віцебская вобласць»»

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя ЗТП-4 з узвядзеннем БКТПБ па вул Шэнягіна г. Полацк Віцебская вобласць».

27.10.2020

Справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Мадэрнізацыя сістэмы ацяплення будынка Музея баявой славы» лічыць адбыўшайся

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка: справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Мадэрнізацыя сістэмы ацяплення будынка Музея баявой славы» лічыць адбыўшайся

19.10.2020

Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя арматурнага цэха, размешчанага па адрасе г. Полацк, вул. Гагарына, 36/2-2, для арганізацыі вытворчасці паліўных гранул»

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя арматурнага цэха, размешчанага па адрасе г. Полацк, вул. Гагарына, 36/2-2, для арганізацыі вытворчасці паліўных гранул».

25.06.2020

Даведка аб уліку грамадскай думкі па пытаннях змянення межаў населеных пунктаў Баравухскага сельсавета

Баравухскім сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь» «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», у газеце «Полацкі веснік» № 39 за 15 мая 2020 года і на афіцыйным сайце Полацкага райвыканкама ў сувязі з абнаўленнем лакальнай зямельна-інфармацыйнай сістэмы Полацкага раёна было размешчана паведамленне з прапановай па змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання межаў населеных пунткоў: Адамава, Балдышы, Гамзелева, Гваздова, Глінішча, Галякова, Гаравыя, Залессе, Залоззе, Заполле, Калектыўная, Копцава, Крумплева, Кулікова, Кушлікі, Махірава, Мётлы, Мікуліна, Навiнне, Ахотнiца, Пярханшчына, Плігаўкі, Падвiнне, Падазерцы, Райкова, Раштова, Рапно, Сонечны, Станцыя Рапнянская, Стаськава, Струбкі, Тэрэспалле, Фёдарава, Чарнешчына, Шалашына, Якубенкі Баравухскага сельсавета і аб праве грамадзян выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні.