«олацкі раённы выканаўчы камітэт у адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 года № 687, паведамляе жыхарам горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання і аналізу грамадскай думкі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтва «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА» (далей - праект).
Праектуемы аб'ект знаходзіцца па адрасе Віцебская вобл., Полацкі р-н, у 5 км на поўдзень ад г. Наваполацка з паўночнага боку аўтадарогі Р-14 Полацк-Мiёры-Браслаў. Тэрыторыя аб'екта мяжуе з поўначы, усходу, паўднёвага ўсходу - з лясным масівам ДЛГУ «Полацкі лясгас» ; з поўдня - з аўтамабільнай трасай Р-14; з захаду - з пляцоўкамі шламанакапіцеляў РУП «БВК»і ААТ «Нафтан» завод «Палімір»; з паўночнага захаду - з пляцоўкамі шламанакапіцеляў Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі. Плошча ўчастка праектавання складае 29,4 га.
Грамадскае абмеркаванне праекта праводзіцца з 21 чэрвеня па 15 ліпеня 2022 года, у тым ліку тэрмін правядзення экспазіцыі (выставы) праекта з 21 чэрвеня па 5 ліпеня 2022 года. Месца і час правядзення экспазіцыі - фае 1-га корпуса Полацкага райвыканкама (раён каб.142) па адрасе: г. Полацк, вул. Талстога, 6, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 штодня, акрамя суботы і нядзелі.
Прэзентацыя праекта будзе праводзіцца 28 чэрвеня 2022 года ў вялікай зале Полацкага райвыканкама (корпус №2) па адрасе: г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 10 з 15.00 да 16.00.
З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца на сайце Полацкага райвыканкама ў раздзеле «Грамадскае абмеркаванне», у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва (каб.139, 140) з 8:00 да 13:00, з 14:00 да 17:00 штодня, акрамя суботы і нядзелі.
Арганізатар грамадскага абмеркавання – Полацкі райвыканкам, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, Віцебская вобласць, 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6 (каб.139, 140), тэл.46-30-95, 46-22-41, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Заўвагі і прапановы прымаюцца з 21 чэрвеня па 15 ліпеня 2022 года ў пісьмовым выглядзе па адрасе: аддзел архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (Віцебская вобласць, 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6), па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., па факсе 8 (0214) 46-22-83, 46-22-41.
Арганізатарам грамадскага абмеркавання заўвагі і прапановы рэгіструюцца і накіроўваюцца для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Заказчыкам праекта з'яўляецца вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Біямехзавод бытавых другрэсурсаў». Распрацоўшчыкам праекта з'яўляецца абласное дзяржаўнае ўнітарнае праектнае прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».
Мэта праекта: прадухіленне шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека і мінімізацыя пахавання аб'ёмаў ЦКА, арганізацыя ў рэгіёне сучаснай сістэмы сартавання і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў, з наступным выкарыстаннем у якасці другаснай сыравіны.