Папярэдняе інфармаванне грамадзян аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце:

11.07.2022

«Рэканструкцыя пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 Полацкага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г. Полацк, вул. Энгельса, 8»

План-графік работ па правядзенні ацэнкі ўздзеяння

Падрыхтоўка праграмы правядзення АУНА

з 01.06.2022 па 13.06.2022

Правядзенне папярэдняга інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці

з 08.07.2022 па 21.07.2022

Падрыхтоўка апавяшчэння аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці*

не патрабуецца*

Накiраванне апавяшчэння аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці і праграмы правядзення АУНА закранаемым бакам*

не патрабуецца*

Падрыхтоўка справаздачы аб АУНА

з 14.06.2022 па 01.07.2022

Накіраванне справаздачы аб АУНА закранаемым бакам*

не патрабуецца*

Правядзенне грамадскіх абмеркаванняў на тэрыторыі: Рэспублікі Беларусь

Закранаемых бакоў*

з 22.07.2022-30.08.2022 (не менш за 30 каляндарных дзён)

не патрабуецца*

Правядзенне кансультацыі па заўвагах закранаемых бакоў*

не патрабуецца*

Правядзенне сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА

з 16.08.2022 па 19.08.2022 (не раней чым праз 25 каляндарных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў і не пазней за дзень іх завяршэння)

Дапрацоўка справаздачы аб АУНА па заўвагах

з 22.07.2022 па 30.08.2022

Прадстаўленне справаздачы аб АУНА ў складзе перадпраектнай (перадінвестыцыйнай), праектнай дакументацыі на дзяржаўную экалагічную экспертызу

з 31.08.2022 па 29.09.2022

Прыняцце рашэння ў дачыненні да плануемай дзейнасці

з 30.09.2022 па 20.10.2022 (на працягу 15 працоўных дзён пасля атрымання заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы)

Звесткі аб плануемай дзейнасці і альтэрнатыўных варыянтах яе рэалізацыі.

Праектам прадугледжваецца рэканструкцыя пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Полацкага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г. Полацк, вул. Энгельса, 8.

Участак абмежаваны з заходняй часткі - вул. Энгельса і жылая забудова, з паўднёвай часткі - сквер і пр-кт Францыска Скарыны. З поўначы ўчастак мяжуе з кафэ, з усходу - тэрыторыяй кінатэатра «Радзіма».

Праектуемы аб'ект знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацк», які Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578 прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2».

У якасці альтэрнатыўных варыянтаў рэалізацыі запланаванай дзейнасці разгледжаны наступныя:

1 варыянт: Рэалізацыя праектнага рашэння па рэканструкцыі існуючага памяшкання будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці па адрасе: вул. Энгельса, 8, г. Полацк.

2 варыянт: Перапрафіляванне будынка пажарнага дэпо пад сацыяльна-культурныя аб'екты (музей, бібліятэка, выставачныя залы і г.д.). Пашырэнне пажарнага дэпо, размешчанага па адрасе г. Полацк, вул. Энгельса, 8, з размяшчэннем на тэрыторыі адсутных аб'ектаў.

3 варыянт: «Нулявая альтэрнатыва», якая азначае поўную адмову ад рэалізацыі праекта.

Наяўнасць пажарных аварыйна-выратавальных станцый у кожным населеным пункце - залог бяспекі жыхароў краіны.

У сувязі з чым, адным з важных аспектаў з'яўляецца ўтрыманне будынкаў і збудаванняў пажарных часцей у належным стане.

Рэалізацыя праектнага рашэння па рэканструкцыі існуючага памяшкання будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці дапаможа пажарнай службе выконваць увесь спектр пажарных і аварыйна-выратавальных работ, знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці і функцыянаваць дастаткова эфектыўна.